Вярхоўны суд адхіліў касацыі асуджаных на смерць жыхароў Горадні

20.09.2010 10:19
Архив Редакция

Вярхоўны суд Беларусі 17 верасня 2010 года адхіліў касацыйныя скаргі двух жыхароў Горадні Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі, прысуджаных Гарадзенскім абласным судом за забойства трох чалавек да вышэйшай меры пакарання (расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці). Пра гэта паведаміла праваабаронца Ірына Тоўсцік.

Падчас пасяджэння асуджаныя заявілі, што праваахоўнікі парушылі пры разглядзе іх спраў нормы крымінальна-працэсуальнага заканадаўства і пакту ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах. Па іх словах, з мэтай атрымання прызнальных доказаў да іх, у прыватнасці, ужываліся недазволеныя метады вядзення следства. Акрамя таго, кожны з асуджаных сцвярджаў, што ўдзельнічаў у забойстве толькі аднаго чалавека, і абвінавачваў у астатніх забойствах іншага, перадае БелаПАН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прысуд па справе абвясцілі 14 траўня 2010 года. у кастрычніку 2009 года злачынцы ў Горадні забілі дзвюх жанчын і мужчыну, выкралі сына забітай, а таксама, хаваючы сляды злачынства, здзейснілі падпал кватэры. Суд прызнаў падазроных вінаватымі па ўсіх пунктах абвінавачання.

Забойцам 28 і 29 гадоў, яны былі раней неаднаразова судзімыя за крадзяжы, ухіленне ад адбыцця пакарання, хуліганства, махлярства, рабункі, грабяжы, разбой.

Как вам новость?
Головоломки