Вярхоўны суд разглядае касацыі асуджаных на смерць жыхароў Горадні

20.09.2010 09:17
Архив Редакция

Вярхоўны суд Беларусі 17 верасня прыступіў да разгляду касацыйных скаргаў двух жыхароў Горадні, асуджаных на смяротнае пакаранне Гарадзенскім абласным судом. Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыку прысудзілі да вышэйшай меры пакарання (расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці) за забойства трох чалавек.

Прысуд па справе быў абвешчаны ў Гарадзенскім абласным судзе яшчэ 14 траўня 2010 года, перадае БелаПАН. Як раней перадаваў Тэлеграф, у кастрычніку 2009 года злачынцы ў Горадні забілі дзвюх жанчын і мужчыну, выкралі сына забітай, а таксама, хаваючы сляды злачынства, здзейснілі падпал кватэры. Суд прызнаў падазроных вінаватымі па ўсіх пунктах абвінавачання.

Забойцам 28 і 29 гадоў. Жыхары абласнога цэнтру былі раней неаднаразова судзімыя за крадзяжы, ухіленне ад адбыцця пакарання, хуліганства, махлярства, рабункі, разбой.

Как вам новость?
Головоломки