"Вясна": у справе аб масавых беспарадках 19 снежня стала 25 абвінавачаных

06.01.2011 14:09
Архив Редакция

Па дадзеных праваабаронцаў, у якасці абвінавачаных ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня на сённяшні дзень праходзяць ужо 25 чалавек. У той жа час, па апошніх дадзеных міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, апублікаваных яшчэ 30 снежня, спіс абвінавачаных складаўся толькі з 22 чалавек.

Сярод абвінавачаных па крымінальнай справе, прадугледжанага ч.1 і 2 арт. 293 КК Беларусі, пяць былых кандыдатаў у прэзідэнты: Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч. Чацвёра з іх дагэтуль знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Віталя Рымашэўскага 1 студзеня вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна«.

Увесь спіс абвінавачаных, прадстаўлены праваабаронцамі:

1. Арастовіч Аляксандр — давераная асоба Мікалая Статкевіча

2. Атрошчанкаў Аляксандр — прэс-сакратар перадвыбарчага штаба Андрэя Саннікава

3. Бандарэнка Зміцер — каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

4. Брэўс Арцём — удзельнік акцыі, грамадзянін Расіі

5. Вазняк Сяргей — давераная асоба Уладзіміра Някляева

6. Гапон Іван — удзельнік акцыі, грамадзянін Расіі

7. Дзмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева

8. Класкоўскі Аляксандр — былы супрацоўнік міліцыі

9. Кобец Уладзімір — кіраўнік перадвыбарнага штаба Андрэя Саннікава

10. Корбан Алег — адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты»

11. Лябедзька Анатоль — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі

12. Ліхавід Мікіта — удзельнік акцыі пратэсту 19 снежня

13. Марцэлеў Сяргей — кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча

14. Міхалевіч Аляксей — экс-кандыдат у прэзідэнты

15. Някляеў Уладзімір — экс-кандыдат у прэзідэнты

16. Новік Дзмітры — удзельнік акцыі пратэсту 19 снежня

17. Паўлаў Анатоль — давераная асоба Яраслава Раманчука

18. Палажанка Наста — намесніца старшыні «Маладога Фронту»

19. Радзіна Наталля — беларуская журналістка

20. Рымашэўскі Віталь — экс-кандыдат у прэзідэнты

21. Саннікаў Андрэй — экс-кандыдат у прэзідэнты

22. Севярынец Павел — давераная асоба кандыдата Віталя Рымашэўскага

23. Статкевіч Мікалай — экс-кандыдат у прэзідэнты

24. Фядута Аляксандр — каардынатар перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева

25. Халіп Ірына — журналістка, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава

Акрамя таго, праваабаронцы валодаюць інфармацыяй аб некаторых грамадзянах, якія праходзяць па гэтай крымінальнай справе ў якасці падазраваных. У цяперашні час спіс налічвае восем чалавек. У іх ліку экс-кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў і Дзмітры Ус, удзельнікі акцыі Антон Давыдзенка, Усевалад Каваленка, Сяргей Клюеў, Мікіта Красноў, Уладзімір Лобан і Андрэй Федаркевіч.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у рамках расследавання крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў у Мінску супрацоўнікі КДБ працягваюць праводзіць ператрусы як у саміх падазраваных, так і на офісах грамадскіх арганізацый, недзяржаўных СМІ, у кватэрах актывістаў апазіцыйных партый і арганізацый.