"Вікіпедыя" перастала называць Беларусь "Белоруссией"

31.01.2011 16:49
Архив Редакция

З 30 студзеня ў расійскамоўнай версіі вольнай анлайн-энцыклапедыі "Вікіпедыя" афіцыйна была зменена назва Беларусі. Раней складальнікі энцыклапедыі называлі краіну "Белоруссия". Аднак паколькі ў расійскай версіі Канстытуцыі краіны фігуруе назва "Беларусь", кіраўніцтва сайта прыняло гэтую версію. 

Між тым прыхільнікі «Белоруссии» апелявалі да традыцыі расійскай мовы, згодна з якой менавіта так гучыць назва суседняй дзяржавы. Тым не менш, адміністрацыя партала прыняла да ўвагі той факт, што такая назва, што захавалася яшчэ з часоў Савецкага саюза, страціла сваю актуальнасць, паведамляе «n#####n».

Больш за тое, у палеміку з нагоды афіцыйнаЙ назвы Беларусі быў уцягнуты нават прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў. Ён, у сваю чаргу, таксама выказаўся за назоў «Беларусь».

Даведка Тэлеграфа:

«Вікіпедыя» — вольная агульнадаступная шматмоўная ўніверсальная інтэрнэт-энцыклапедыя, якую падтрымлівае некамерцыйная арганізацыя «Фонд Вікімедыя». Вікіпедыя з’яўляецца пятым па наведвальнасці вэб-сайтам у свеце — у месяц яго наведваюць 400 млн. чалавек. У цяперашні час існуе 271 моўны раздзел Вікіпедыі, у тым ліку і беларускі.

Как вам новость?
Головоломки