Віктар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам Катара

31.01.2011 17:15
Архив Редакция

Старэйшы сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Віктар, які займае пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы па пытаннях нацыянальнай бяспекі, сустрэўся 30 студзеня ў горадзе Доха з эмірам Катара Хамадам бін Халіфа Ааль Сані. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг пытанняў ўзаемнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

На сустрэчы таксама прысутнічаў намеснік прэм’ер-міністра Катара Абдула бін Хамад Аль-Атыя, які ўзначальвае кампанію «Qatar Petroleum», паведамляе Gulf Times.

Як перадаваў Тэлеграф, Віктар Лукашэнка ўваходзіць у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім ЕС і ЗША могуць забараніць уезд на сваю тэрыторыю.