Вільня і Мінск маюць намер падпісаць пагадненне аб транзіце нафты

26.10.2010 17:05
Архив Редакция

Літва разлічвае на гэтым тыдні падпісаць пагаднення з Беларуссю па транзіце венесуэльскай нафты. "Мы спадзяемся на гэтым тыдні вызначыцца па гэтым пытанні", — паведаміў генеральны дырэктар літоўскай кампаніі Klaipedos nafta Рокас Масюліс і дадаў, што цяпер бакі вядуць "камерцыйныя перамовы".

«Нашы прапановы беларускага боку вядомыя, але ў дадзеным выпадку выбірае беларускі бок. Мы толькі адны з патэнцыйных партнёраў па аказанні паслуг па транзіце нафты», — падкрэсліў Рокас Масюліс, перадае «Народная Воля».

Як раней паведамляў Тэлеграф, у пачатку кастрычніка Беларусь і Літва дамовіліся аб транзіце венесуэльскай нафты праз Клайпедскі марскі порт. «Мы дамовіліся, што калі не са снежня гэтага, то з 1 студзеня 2011 года мы гатовыя гарантаваць пастаўку ў Клайпеду да 2,5 млн. тон нафты і далейшую яе транспарціроўку на нашы НПЗ, перш за ўсё наваполацкі, чыгуначным транспартам», — сказаў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Как вам новость?
Головоломки