Вінаватыя ў смерці дзіцяці засталіся на свабодзе

02.09.2010 10:52
Архив Редакция

Суд Чыгуначнага раёна Гомелю пакінуў на волі вінаватых у смерці ў Гомельскім абласным Доме дзіцяці двухгадовага хлопчыка, на якога ўпала шафа. 39-гадовы сталяр, прызнаны вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці (арт.144 КК), трапіў пад амністыю як пацярпелы ад аварыі на ЧАЭС, і яго вызвалілі ад пакарання.

53-гадовага намесніка галоўнага лекара суд прызнаў вінаватым па артыкуле 428 КК (службовая халатнасць) і асудзіў на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады. Таксама яго пазбавілі права займаць кіруючыя і арганізацыйна-распарадчыя пасады на працягу трох гадоў. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, паведамляе БелаПАН.
 
Трагедыя адбылася 12 кастрычніка 2009, калі група дзяцей вярталася вечарам з прагулкі. На дзіця ўпала шафа, што стаяла ў двары каля гаспадарчых пабудоў. Хлопчыка даставілі ў абласную лякарню, дзе ён і памёр.

Дзіця нарадзілася ў Рэчыцкім раёне, у дзіцячы дом патрапіла пасля пазбаўлення маці бацькоўскіх правоў. За пяць дзён да гібелі ў хлопчыка з’явіліся новыя бацькі з Мінску — рашэнне суда аб яго ўсынаўленні павінна было ўступіць у сілу ў дзесяцідзённы тэрмін.

Как вам новость?
Головоломки