Віноўнікам ДТЗ і смерці дзяўчыны стаў вожык

03.05.2010 13:03
Архив Редакция

Уначы трэцяга траўня на трасе Маладзечна-Валожын непадалёк ад вёскі Лалачаны адбылося дарожна-транспартнага здарэнне. У выніку ДТЗ, выкліканага з'яўленнем вожыка на дарозе, загінула дзяўчына. Пра гэта паведамілі ў УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь.

У начны час сутак легкавы аўтамабіль, за рулём якога знаходзілася дзяўчына 1991 года нараджэння, што не мела вялікага кіроўчага стажу, рухаўся па аўтадарозе Маладзечна-Валожын. Нечакана на дарозе з’явіўся вожык. Каб пазбегнуць сутыкнення, дзяўчына рэзка затармазіла. Наступствам дадзенага манеўру стаў выезд у кювет і пераварот транспартнага сродку, у выніку чаго пасажырка, якая знаходзілася ў аўтамабілі, аднагодка дзяўчыны, сканала на месцы.

На думку супрацоўнікаў ДАІ адной з прычынаў здарэння стаўся невялікі кіроўчы досвед дзяўчыны. Як выказалі здагадку прадстаўнікі аўтаінспекцыі, сітуацыя не мела б трагічных наступстваў, калі б кіроўца паспрабаваў аб’ехаць жывёлу.

Как вам новость?
Головоломки