ВНУ Беларусі і Польшчы будуць супрацоўнічаць у рамках "Усходняга партнёрства"

27.05.2010 11:52
Архив Редакция

Супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ ў адукацыйнай сферы ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства" мае вялікія перспектывы. Такое меркаванне выказаў рэктар Вышэйшай школы міжнародных эканамічных і палітычных адносінаў у Гдыні прафесар Войцэх Лямянтовіч.

Па словах кіраўніка польскага ВНУ, гдыньская школа хацела б усталяваць партнёрскія стасункі з аналагічным беларускім ВНУ. «Супрацоўніцтва магчыма не толькі ў рамках «Усходняга партнёрства», але і ў рамках іншых міжнародных праграмаў, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў з еўрафондаў», — цытуе Войцэха Лямянтовіча БелТА.
У прыватнасці, Вышэйшая школа міжнародных эканамічных і палітычных адносінаў у Гдыні зацікаўлена ў рэалізацыі праектаў, якія тычацца пытанняў агульнаеўрапейскай інтэграцыі, а таксама ролі Беларусі і Польшчы ў гэтых працэсах. 
Войцэх Лямянтовіч таксама выказаў інтарэс запрасіць беларускіх выкладчыкаў, юрыстаў і палітолагаў для чытання цыклу лекцыяў на тэму палітычных і грамадскіх працэсаў ва Усходняй Еўропе.
Генеральны консул Беларусі ў Гданьску Руслан Есін адзначыў на сустрэчы з Войцэхам Лямянтовічам, што генконсульства вітае ініцыятывы кіраўніцтва гдыньскага ВНУ і акажа дапамога ва ўсталяванні кантактаў з партнёрамі ў Беларусі.

Как вам новость?