Волчак: патрабаванне пракурора прысудзіць Саннікава беспадстаўна

13.05.2011 14:56
Архив Редакция

Патрабаванне пракурора прысудзіць экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава да пазбаўлення волі тэрмінам на сем гадоў па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў не мае падстаў. Так лічыць праваабаронца і былы следчы пракуратуры Алег Волчак. "Прысуд надуманы, фантастычны, які не мае ніякіх дастатковых доказаў", — заявіў ён.

«Гэта прысуд самой пракуратуры, якая зацвердзіла ўсе гэтыя ліпавыя паказанні супрацоўнікаў міліцыі», — цытуе юрыста «Беларускі партызан».

«Я думаю, што суд знізіць адзін год, дасць шэсць гадоў Саннікаву, а астатнім суд дасць тое, што запрасіў пракурор. Пакуль яшчэ ідуць спрэчкі, потым мы можам даведацца, ці будзе суд рэагаваць на катаванні. Я лічу, што суд абавязаны вынесці прыватнае вызначэнне на імя Генеральнага пракурора, каб правялі праверку па факце катаванняў не толькі ў адносінах да Саннікава, але і да іншых зняволеных, якія падчас працэсу далі паказанні, што на іх аказвалі псіхалагічны ціск следчыя КДБ», — адзначыў Алег Волчак.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 13 траўня пракурор запатрабаваў асудзіць экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня Іллю Васільевіча, Фёдара Мірзаянава і Уладзіміра Яроменка — да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алега Гнедчыка — да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Днём раней Андрэй Саннікаў заявіў у судзе, што ў СІЗА яго катавалі, а кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў пагражаў жыццю жонкі і дзіцяці палітыка.

Как вам новость?