Вучні зачыненага ліцэю правялі лінейку каля роднага будынка

02.09.2010 12:08
Архив Редакция

У Мінску 1 верасня вучні і выпускнікі былога Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа разам са сваімі бацькамі і выкладчыкамі правялі лінейку, прымеркаваную да Дня ведаў, каля былога будынка ліцэю па вуліцы Кірава, 21. Улады афіцыйна зачынілі ліцэй, які працаваў на працягу 11 гадоў, яшчэ ў 2003 годзе.

Пасля афіцыйнага закрыцця, будынак ліцэю перадалі суду Цэнтральнага раёна Мінску. Тым не менш, былыя ліцэісты і іх выкладчыкі традыцыйна праводзяць школьную лінейку ля будынка, дзе, па словах былога дырэктара ліцэю Уладзіміра Коласа, «часова размяшчаецца ўстанова, што не мае ніякага дачынення да адукацыі», перадае БелаПАН.

«У гэтай установе былыя ліцэісты часам бываюць, аднак, не з нагоды вучобы, а па іншых, больш сумным справах. Тут іх судзяць за тое, чаму вучылі ў ліцэі. А вучылі іх праўдзе, справядлівасці і дэмакратычным каштоўнасцям, давалі добрыя веды на роднай беларускай мове», — заявіў былы дырэктар.

Уладзімір Колас лічыць, што вяртанне ліцэю ў свой будынак, якое абавязкова адбудзецца, стане сімвалам дэмакратычных пераменаў.

Как вам новость?
Головоломки