ВУП Беларусі вырас на 6,1%

15.05.2010 10:45
Архив Редакция

Аб'ём валавага ўнутранага прадукту Беларусі за чатыры месяцы бягучага года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных коштах на 6,1%. У бягучых коштах ВУП склаў 43,5 трлн. рублёў.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе прадугледжаны рост ВУП на 11-13%, перадае БелТА.
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, удзельная вага ў ВУП дададзенага кошту прамысловасці склала 30,7%, сельскай гаспадаркі — 2,5%, будаўніцтва — 10,1%, транспарту і сувязі — 8,7%, гандлю і грамадскага харчавання — 12%.

Как вам новость?
Головоломки