ВУП Беларусі за дзевяць месяцаў павялічыўся да 38,9 млрд. даляраў

18.10.2010 15:47
Архив Редакция

Аб'ём валавага ўнутранага прадукту Беларусі за дзевяць месяцаў 2010 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года на 6,6% і дасягнуў 116,6 трлн. рублёў (38,9 млрд. даляраў). Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Удзельная вага ў ВУП дабаўленай вартасці прамысловасці за студзень-верасень склала 27,7%, сельскай гаспадаркі — 8,4%, будаўніцтва — 10,9%, транспарту і сувязі — 9,3%, гандлю і грамадскага харчавання — 10,8%, перадае БелТА.

Акрамя таго, па дадзеных Белстата, у другім квартале 2010 года ВУП склаў у цяперашніх цэнах 38,2 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з другім кварталам 2009 года ў пастаянных цэнах на 8,9%, у параўнанні з першым кварталам 2010 года — на 9,5%.

Найбольш істотны ўплыў на фармаванне ВУП у другім квартале 2010 году аказаў рост тэмпаў вытворчасці прадукцыі прамысловасці (111,7%), сельскай гаспадаркі (103,8%), будаўніцтва (114,5%), паслуг на транспарце (108,6%), сувязі (112,9%), у гандлі і грамадскім харчаванні (111,4%), банкаўскай дзейнасці (109,7%), а таксама павелічэнне тэмпаў па чыстых падатках на прадукты (110%).

Как вам новость?
Головоломки