Візы для ўезду ў Беларусь могуць патаннець

15.11.2010 16:08
Архив Редакция

Для развіцця ўязнога турызму ў Беларусі кошт візаў для іншаземцаў пажадана знізіць. Аб гэтым заявіў 15 лістапада памочнік прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў. "Калі мы хочам развіваць уязны турызм, трэба, каб у краіну маглі прыехаць як заможныя турысты, так і падарожнікі з меншым дастаткам", — сказаў ён.

На думку Ігара Заічкава, для развіцця ўязнога турызму ў Беларусі існуе мноства перашкод, перш за ўсё высокі кошт візаў для іншаземцаў, асабліва ў аэрапортах. У цяперашні час міністэрства спорту і турызму распрацоўвае праект указа аб развіцці ўязнога турызму, які ўключае некалькі варыянтаў: адмену візаў, адмену консульскіх збораў і зніжэнне кошту візаў, перадае БелТА.

«У той жа час мы не хочам патрапіць у сітуацыю, пры якой Беларусь адменіць візы для, напрыклад, грамадзян Еўрасаюза, а ЕС гэтага не зробіць», — паведаміў Ігар Заічкаў.

У сувязі з гэтым, як лічыць памочнік прэзідэнта, неабходна знайсці залатую сярэдзіну, якая б улічвала інтарэсы як дзяржавы, так і саміх турыстаў, тым больш, што цікавасць да Беларусі сярод замежнікаў ёсць, і досыць вялікая. Многія з іх, пабываўшы ў розных экзатычных краінах, хочуць чагосьці новага. Беларусь можа стаць для іх прыемным адкрыццём, тым больш што ў краіне актыўна аднаўляюцца аб’екты турызму, развіваецца аграэкатурызм, лічыць Ігар Заічкоў.

Как вам новость?