Візіт кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі ў ЗША адклалі

26.05.2010 15:13
Архив Редакция

Візіт кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея ў Вашынгтон ізноў адклалі. Па інфармацыі з амерыканскіх крыніцаў, візіт планаваўся, але ўжо двойчы адмяняўся. Адмену візіту ў Вашынгтоне звязваюць з тым, што ЗША дагэтуль адмаўляюцца зняць эканамічныя санкцыі супраць «Беднафтахіма».

«У дзярждэпартаменце меркавалі «выслухаць» Макея, а не «весці перамовы» з ім. Гэта не магло задаволіць беларускі бок», — паведаміла крыніца ў Вашынгтоне, перадае «n#####n». 
У сваю чаргу, як перадаваў Тэлеграф, лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч 24 і 25 траўня ў Вашынгтоне сустрэўся з шэрагам амерыканскіх палітыкаў. 
Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчы з былым амбасадарам ЗША ў Мінску, а цяпер першым намеснікам памочніка дзяржсакратара па дэмакратыі і правах чалавека Карэн Сцюарт, старшынёй Хельсінкскай камісіі ЗША кангрэсменам Элсі Хастынгсам, аўтарам Акту аб дэмакратыі ў Беларусі кангрэсменам Крыстаферам Смітам.

Как вам новость?
Головоломки