Візіт новай знаёмай каштаваў мінчуку шасці тысяч даляраў

12.03.2010 17:38
Архив Редакция

Жыхар горада Мінска пазбавіўся шасці тысяч даляраў, дазволіўшы дзяўчыне, з якой пазнаёміўся толькі ўвечары, пераначаваць у сваёй кватэры. Пацярпелы сцвярджае, што новая знаёмая папрасілася на начлег, сказаўшы, што пасварылася з бацькамі, аднак раніцай гаспадар госцю дома не знайшоў. Як высветлілася, дзяўчына панесла з сабой і 6,1 тыс. даляраў.

Усвядоміўшы, што стаў ахвярай зладзейкі, мінчук звярнуўся ў міліцыю. Па словах пацярпелага, ён толькі ведаў, што дзяўчыну клічуць Надзеяй і пражывае яна дзесьці ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

 

У аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што супрацоўнікам крымінальнага вышуку Завадскога РУУС спатрэбілася ўсяго дзесяць дзён, каб знайсці зламысніцу.

 

Па словах супрацоўнікаў міліцыі, зламысніцай была 22-гадовая жыхарка мястэчка Дружны, якая нідзе не працавала і раней была асуджана за захоўванне наркотыкаў. Аднак большую частку грошай вярнуць так і не здолелі, бо за гэты час дзяўчына паспела выдаткаваць 4,6 тыс. даляраў: зняла кватэру ў Мінску, штодня з сябрамі наведвала казіно і рэстараны.

 

Супрацоўнікі праваахоўных органаў узбудзілі крымінальную справу па ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Крадзеж»). Па дадзеным артыкуле дзяўчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.

Как вам новость?
Головоломки