WikiLeaks: французскую авіябазу бамбавалі беларускія лётчыкі

13.12.2010 09:10
Архив Редакция

Сайт WikiLeaks, які займаецца публікацыяй сакрэтных дакументаў, размясціў матэрыялы, датычныя інцыдэнту, які адбыўся ў лістападзе 2004 года і ў якім прымалі непасрэдны ўдзел беларускія лётчыкі. Гаворка ідзе пра авія-налёт на французскую ваенную базу ў Кот-д'Івуары, у выніку якой загінула дзевяць французскіх вайскоўцаў і адзін чалавек з грамадзянскага персаналу базы.

У дэпешы з Парыжу, датаванай лютым 2006 года, са спасылкай на былога міністра ўнутраных спраў Тога Франсуа Бако паведамляецца, што менавіта беларусы знаходзіліся за штурваламі самалётаў-штурмавікоў, якія 6 лістапада 2004 года бамбавалі французскую ваенную базу.

Экс-міністр унутраных спраў сцвярджае, што вайсковы інцыдэнт быў ажыццёўлены рукамі беларускіх наймітаў. У гутарцы з прадстаўнікамі амбасады ЗША Тога Франсуа Бако, які вымушаны быў бегчы з краіны і прасіць прытулку ў Францыі, распавёў, што два самалёты Сухі-25, якія былі выкарыстаныя пры бамбёжцы, а таксама іншая ваенная тэхніка, былі ўвезены ў краіну з Беларусі. «Самалёты разабранымі прыбылі ў Тога, дзе былі сабраныя і накіраваныя ў Кот-д’Івуар», — заявіў былы афрыканскі чыноўнік.

Акрамя таго, у матэрыялах сказана, што пасля бамбёжак 6 лістапада 2004 года Бако арыштаваў дзевяць беларусаў — пілотаў і тэхнічны персанал, і паведаміў пра здарэнне ў французскую амбасаду. Пад арыштам беларусы знаходзіліся прыблізна два тыдні, аднак пасля гэтага французскі бок намякнуў, што інцыдэнт лепш замяць, паколькі «Францыя не мае намеру ўскладняць адносіны з Беларуссю па гэтым пытанні».

Как вам новость?
Головоломки