WikiLeaks: ЗША былі "рашуча супраць" сустрэч Юшчанкі і Лукашэнкі

21.12.2010 17:41
Архив Редакция

ЗША выступалі "рашуча супраць планаў правесці "нефармальную" сустрэчу прэзідэнта Украіны Юшчанкі з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам". Пра гэта гаворыцца ў тэлеграме амбасадара ЗША ва Украіне Уільяма Тэйлара, датаванай 2008 годам, якая была апублікавана на сайце WikiLeaks.

«Падчас гутарак з міністрам замежных спраў Агрызкам 18 мая і дарадцам прэзідэнта па знешнепалітычных пытаннях Чалым 20 мая пасол выказаўся рашуча супраць планаў правесці «нефармальную» сустрэчу прэзідэнта Украіны Юшчанкі з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам. Абодвум суразмоўцам амбасадар выказаў рашучае непрыманне прапановы (аб сустрэчы), падкрэсліўшы, што ізаляцыя Лукашэнкі паглыбляецца, а на фоне апошніх крокаў Беларусі па выцясненні з Мінску дыпламатаў ЗША час для сустрэчы выбрана зусім няўдала. Любая сустрэча, дзе б яна ні адбылася, толькі надасць легітымнасці Лукашэнку і ЗША публічна асудзяць такую сустрэчу, ці то ў адной сталіцы ці ў іншай», — перадае словы амерыканскага амбасадара Regnum.

«Гэтая апошняя ініцыятыва паўтарае аналагічную спробу, таксама ініцыяваную Чалым і з тымі ж аргументамі крыху больш за год таму. Па словах Агрызкі і Чалага, Юшчанка збіраўся правесці такую сустрэчу, каб дамагацца ад Лукашэнкі руху наперад у справе дэмакратычных рэформаў, а таксама па пытаннях двухбаковых адносінаў. Так, у сферы дэмакратыі Юшчанка збіраўся патрабаваць вызваліць палітвязняў, перш за ўсё вылучанага кандыдатам у прэзідэнты лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксандра Казуліна. Што тычыцца двухбаковых адносін, Агрызка сказаў, што краінам неабходна заняцца вырашэннем даўніх праблемаў, звязаных з агульнай мяжой», — пісаў Уільям Тэйлар.

Как вам новость?
Головоломки