Хакей. Беларускія юніёры прайгралі канадцам з лікам 3:11

16.04.2010 14:07
Архив Редакция

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі патрывала другую буйную паразу на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Мінску і Бабруйску. 15 красавіка на "Бабруйск-Арэне" гаспадары першынства прайгралі канадцам з лікам 3:11 (1:4, 2:2, 0:5). Напачатку другога перыяду беларусы саступалі 3:4, але затым прапусцілі сем неўзаемных шайбаў.

Беларускія хакеісты закідвалі на 14-й, 21-й (у большасці 5 на 3) і 25-й (у большасці) хвілінах, канадскія — на 4-й, 5-й, 6-й, 15-й (у меншасці), 29-й (у большасці), 35-й (у большасці), 43-й, 45-й (у большасці), 46-й, 53-й (у меншасці) і 57-й.

Напярэдадні ў стартавым матчы Беларусь прайграла Швецыі — 0:7, нагадвае БелаПАН.

У іншым матчы 15 красавіка славакі саступілі ў Мінску фінам — 2:5.

Становішча каманд:

Група А (Бабруйск): Швецыя — 6 ачкоў (2 гульні; розніца шайбаў 11-2), Канада — 3 (2; 12-6), ЗША — 3 (2; 7-5), Швейцарыя —  3 (2; 4-6), Беларусь —  0 (2; 3-18).

Група В (Мінск): Расія — 6 (2; 13-1), Фінляндыя — 6 (2; 12-4), Чэхія — 3 (2; 5-7), Славакія — 0 (2; 5-9), Латвія —  0 (2; 2-16).

17 красавіка Беларусь сустрэнецца са Швейцарыяй, якая ў стартавым матчы абгуляла канадцаў (3:1).

Как вам новость?
Головоломки