Хакей. Мінскае "Дынама" прэзентавала свой новы лагатып

18.06.2010 15:39
Архив Редакция

Спецыяльна створаная камісія БФСТ «Дынама» зацвердзіла новую эмблему прадстаўніка Беларусі ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У ходзе конкурсу былі дасланыя некалькі сотняў варыянтаў. Як заявілі з гэтай нагоды ў прэс-службе мінскага "Дынама", была абраная эмблема, якая "найбольш ўдала аб'ядноўвае сучасныя і гістарычныя падыходы".

«Зубр — адзін з нацыянальных сімвалаў краіны. Новая эмблема клуба прыкметна вылучае беларускі клуб сярод камандаў КХЛ. Адлюстравана і дынамаўскай традыцыі — гістарычна менавіта «Дынама» з’яўляецца самым вядомым клубам нашай краіны. Праведзены клубам ў пачатку чэрвеня конкурс на стварэнне новага лагатыпу наглядна паказаў магчымасці пазітыўнага сінтэзу традыцыяў і сучаснасці. Спадзяюся, новая эмблема станецца сімвалам абноўленай каманды, у гэтым сезоне курыраванай Беларускім фізкультурна-спартыўным таварыствам «Дынама», — пракаментаваў вынікі конкурсу выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара ХК «Дынама-Мінск» Аляксей Торбін.

«Перад намі стаяла цікавая задача як з арганізацыйнага, так і з тэхналагічнага пунктаў гледжання — сумясціць ўпадабаны заўзятарамі «Дынама-Мінск» зубр, і гістарычны сімвал «Дынама»- стылізаваную літару «Д», якія самі па сабе з’яўляюцца вельмі моцнымі вобразамі. У конкурсе прыняло ўдзел больш за 200 чалавек, як прафесійных дызайнераў, так і проста прыхільнікаў клубу, прадастаўлена амаль 300 варыянтаў лагатыпу. Мы шчыра дзякуем усім удзельнікам конкурсу і спадзяемся, што новы сімвал ХК «Дынама-Мінск» прынясе ўдачу камандзе», — адзначыў Уладзімір Кулікоў , Начальнік аддзелу маркетынгу і рэкламы ХК «Дынама-Мінск».

Пераможца, які пажадаў не анансаваць сваё імя ў СМІ, атрымае прыз у памеры двух мільёнаў беларускіх рублёў. Аўтары працаў, якія занялі другое і трэцяе месцы, атрымаюць каштоўныя прызы.

Как вам новость?
Головоломки