Хакей. Мінскае "Дынама" растаецца з шасцю легіянерамі

06.04.2010 11:32
Архив Редакция

Мінскае "Дынама" працягвае фармаваць склад каманды на наступны сезон чэмпіянату КХЛ. Новае кіраўніцтва каманды зацікаўлена ў паслугах не ўсіх хакеістаў, якія выступалі за мінскі клуб у мінулым сезоне.

Мінскае «Дынама» мае намер растацца з шасцю легіянерамі. У гэты спіс увайшлі: Міка Ёкела, Осі Ваананен, Марцін Шэўц, Рыхард Лінтнер, Байран Рытчы і Юнас Андэрсан, перадае «Советский спорт».

У той самы час клуб працягвае весці перамовы пра кантракты з чатырма гульцамі «Барыса» — Канстанцінам Глазачовым, Максімам Спірыдонавым, Дэвідам Неміроўскі і Ёзэфам Штумпелам.

Как вам новость?
Головоломки