Хакей. "Шахцёр" зраўняў лік у фінальнай серыі з "Юнацтвам"

02.04.2010 12:11
Архив Редакция

Першага красавіка ў мінскім Палацы спорту адбыўся шосты матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі паміж салігорскім "Шахцёрам" і сталічным "Юнацтвам". Перамогу атрымалі хакеісты "Шахцёра" з лікам 3:2 (0:0, 1:0, 2:2) і зраўнялі лік у серыі да чатырох перамог — 3:3

Намінальныя гаспадары пляцоўкі салігорскія хакеісты здолелі аднавіцца пасля зруйнавальнай паразы ў папярэднім матчы (1:7) і гэтым разам згулялі значна мацней. У першым перыядзе каманды не змаглі патрапіць у вароты адна адной, а неўзабаве пасля першага перапынку, на 23-й хвіліне гульні Арцём Дзямкоў закінуў першую шайбу ў вароты «Юнацтва», перадае БелТА.

У заключным перыядзе яго прыклад паўтарылі Андрэй Башко (47) і Яўген Кавыршын (49), давёўшы лік да 3:0. Аднак падапечныя Міхаіла Захарава і не думалі здавацца, абрынуўшы шквал нападаў на вароты Мікі Оксы. Гэта прынесла свае плады — спачатку, на 54-й хвіліне адну шайбу адквітаў Аляксандр Бараўкоў, а за 48 секунд да фінальнай сірэны Аляксей Баранаў скараціў адрыў у ліку да мінімуму, аднак на большае «Юнацтву» не хапіла часу.
 
Такім чынам, у другі раз запар спатрэбіцца сёмы, вырашальны, паядынак за званне чэмпіёна Беларусі. Ён адбудзецца ў суботу, трэцяга красавіка, на лёдзе 15-тысячнай «Мінск-Арэны».

Как вам новость?
Головоломки