Хакей: жлобінскі "Металург" абыграў "Віцебск" ў чэмпіянаце Беларусі

09.09.2010 12:49
Архив Редакция

Атрымаць валявую перамогу ў Віцебску жлобінскага "Металурга", ужо на 11-й хвіліне саступаўшаму з лікам 0:2, дапамаглі тры шайбы эстонскага форварда Андрэя Макрова. Галявой перадачай вылучыўся навабранец-грынадэр Уладзімір Малевіч. Гэты 25-гадовы абаронца вядомы па выступах за магілёўскае "Хімвалакно", а таксама спрабаваў свае сілы ў ніжнекамскім "Нафтахіміку" ў КХЛ.

Такім чынам гульня скончылася перамогай «Металурга» з лікам 3:5 (Ерашоў, 3, у большасці, 11, П. Воўчак, 57, у большасці 5 на 3 — Ігошын, 21, Кушкін, 29, Макроў, 40, у большасці, 45, 51, у большасці).

У цэлым 8 верасня адбылося пяць матчаў стартавага туру адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі, паведамляе БелТА.

Акрамя гульні жлобінскага «Металурга» і «Віцебск» адбыліся матчы:
«Металургс» (Ліепая) — «Хімвалакно» (Магілёў) — 3:0 (Губін, 15, у большасці, Мамонаў, 25, Брахманіс, 56).

«Хімік-СКА» (Наваполацк) — «Шыннік» (Бабруйск) — 4:1 (Яскевіч, 14, у большасці, Мароз, 29, Якаўлеў, 36, Эберт, 45, у большасці 5 на 3 — Разанцаў, 40, у большасці).

«Нёман» (Гродна) — «Гомель» — 4:3 (Яромін, 15, у большасці, Глебаў, 26, Мядзведзеў, 33, Малашкевіч, 50, у большасці — Жыдкіх, 3, А. Усенка, 29, у большасці, Філічкін, 37, у большасці 5 на 3).

Важкі ўклад у перамогу «Нёмана» над бронзавым прызёрам мінулага чэмпіянату «Гомелем» унёс 38-гадовы ветэран Алег Малашкевіч, які не толькі стаўся аўтарам пераможнага гола, але і запісаў на свой рахунак галявую перадачу пры трэцім узяцці брамы гасцей.

«Брэст» — «Сокал» (Кіеў) — 3:4 (Раманенка, 6, Бабак, 37, Рашчынскі, 60, у большасці — Касянчук, 9, 60, у меншасці, Рабенка, 31, у большасці, Малаў, 36, у большасці).

Нагадаем, што 7 верасня ў матчы адкрыцця чэмпіянату Беларусі сустракаліся дзве найлепшыя каманды экстралігі мінулага сезону, у якім пяціразовы чэмпіён краіны сталічнае «Юнацтва» ў мінскім Палацы спорту было бітае салігорскім «Шахцёрам» — 1:5 (Радзінскі, 20, у большасці — Паўловіч , 19, 25, у большасці, 33, 41, у большасці, Яфіменка, 38, у большасці).

Як і некалькі папярэдніх гадоў, чэмпіянат Беларусі па хакеі зноў праходзіць адкрытым. У экстралізе выступяць 12 камандаў з трох краін: «Юнацтва» (Мінск), «Шахцёр» (Салігорск), «Гомель», «Сокал» (Кіеў, Украіна), «Хімвалакно» (Магілёў), «Нёман» (Гродна), «Віцебск», «Металург» (Жлобін), «Металургс» (Ліепая, Латвія), «Брэст», «Шыннік» (Бабруйск) і «Хімік-СКА» (Наваполацк). У параўнанні з мінулым сезонам колькасць удзельнікаў скарацілася на дзве каманды. Двухразовы (2002, 2008) чэмпіён краіны мінскі «Керамін» быў расфармаваны, а рыжскае «Дынама-Юніорс» будзе выступаць у Маладзёжнай хакейнай лізе.

Паядынкі другога туру пройдуць 10 верасня: «Юнацтва» — «Хімвалакно», «Металургс» — «Шахцёр», «Віцебск» — «Шыннік», «Нёман» — «Сокал», «Хімік-СКА» — «Металург», «Брэст» — «Гомель».

Как вам новость?
Головоломки