Хакеры абвясцілі аб "узрыве" сайта прэзідэнта Беларусі

13.06.2011 16:48
Архив Редакция

Інтэрнэт-рэсурс для арганізацыі калектыўных dos-нападаў "Путинвзрываетдома" паведаміў днём 13 чэрвеня аб "узрыве" афіцыйнага сайта прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Па стане на 16:00 сайт www.president.gov.by не працуе.

Арганізатары аб’явілі аб пачатку размеркаванай DDOS-атакі на афіцыйную інтэрнэт-старонку Аляксандра Лукашэнкі два дні таму «за тое, што прасралі такую краіну».

У паведамленні аб паспяховым «узрыве» сайта таксама ўказваецца: «Жадаем беларусам хутчэйшага выхаду з крызісу і новага, адэкватнага лідара».

«Путинвзрываетдома» — гэта інструмент для правядзення калектыўных размеркаваных ddos-нападаў (ад англ. Denial of Service, Адмова ў абслугоўванні) мэтай якіх з’яўляецца вывядзенне сайтаў са строю шляхам перагрузкі магутнасцяў атакаваных сервераў. Кожны наведнік можа ўзяць удзел у нападзе, добраахвотна падаючы рэсурсы свайго кампутара. Прынцып атакі грунтуецца на адкрыцці вялікай колькасці падключэнняў з дапамогай JavaScript на кліенцкім боку. Наведнікі могуць камунікаваць у чаце, занесці свае прапановы і паглядзець спіс перамог.

Как вам новость?
Головоломки