Харкавец: Беларусь абсалютна гатовая да размяшчэння аблігацый у Расіі

04.10.2010 12:09
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Беларусі захоўвае абсалютную ступень гатоўнасці да выхаду на расійскі рынак аблігацый. Пра гэта 4 кастрычніка паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. Паводле яго слоў, мінфін гатовы прыступіць да рэалізацыі праекту, "як толькі прэзідэнт Беларусі падпіша ўказ з гэтай нагоды".

Андрэй Харкавец паведаміў, што праектам прэзідэнцкага ўказа прадугледжваецца, што сума размяшчэння аблігацый складзе да 15 млрд. расійскіх рублёў. Аднак канчатковую суму размяшчэння аблігацый, па словах міністра фінансаў, пакажа рынак, перадае БелТА.

Міністр фінансаў таксама нагадаў, што арганізатарамі выпуску стануць Сбербанк Расіі і яшчэ два банкі. Адносна меркаванай даходнасці аблігацый пры размяшчэнні на расійскім рынку, Андрэй Харкавец не стаў называць меркаваную стаўку.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 8 верасня член праўлення Сбербанк банка Расіі Андрэй Голікаў паведаміў, што Беларусь у канцы верасня — пачатку кастрычніка плануе размясціць рублёвыя аблігацыі на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы.

Разам з тым, намеснік старшыні праўлення Сбербанк Бэла Златкіс распавяла, што з усіх праектаў па аблігацыях Беларусь для Сбербанк аказалася найбольш цяжкім кліентам.

Как вам новость?
Головоломки