Харкавец: Беларусь не адмаўлялася ад размяшчэння еўрабондаў на расійскім рынку

06.09.2010 17:03
Архив Редакция

Беларусь захоўвае намер размясціць еўрааблігацыі на расійскім рынку. "Мы не адмаўляемся ад сваіх планаў. Каб прамацаць расійскі рынак, інтарэсы расійскага інвестара да каштоўных папераў урада, мы маем намер выйсці на пазычанне і на расійскім рынку", — заявіў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Міністр фінансаў не змог назваць канкрэтныя тэрміны і суму пазычанняў, патлумачыўшы, што ўсё будзе залежаць ад канкрэтнай сітуацыі, у тым ліку ад кан’юнктуры рынку, перадае БелТА.

Андрэй Харкавец таксама паведаміў, што ў 2011 годзе Беларусь плануе прыцягнуць значную суму ў выглядзе звязаных крэдытаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі. «Колькі іх будзе, пакуль цяжка сказаць. Ужо перададзена кітайскаму боку 13 праектаў», — адзначыў міністр.

Как вам новость?