Харкавец: Беларусь павінна быць на рынках знешніх пазык

04.10.2010 15:03
Архив Редакция

Для пашырэння знешніх крыніц фінансавання дэфіцыту бюджэту ў 2011 годзе, акрамя прыцягнення звязаных крэдытаў КНР і Сусветнага банка, Беларусь павінна выходзіць на міжнародны фінансавы рынак. Аб гэтым заявіў 4 кастрычніка міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, выступаючы ў Савеце Рэспублікі.

Па словах кіраўніка ведамства, гэтая праца будзе насіць сістэмны характар. «Мы павінны штогод з’яўляцца на рынку, а то і 2 разы на год, каб паспяхова пазычаць і каб нас памяталі інвестары», — сказаў Андрэй Харкавец. Міністр фінансаў таксама лічыць, што гэта будзе спрыяць падтрыманню іміджу краіны на міжнародных фінансавых рынках, перадае БелТА.

Гаворачы аб абслугоўванні знешняга доўгу, Андрэй Харкавец адзначыў, што пакуль сумы пагашэння доўгу нязначныя. Пік вяртання даўгоў прыпадзе на 2013-2014 гады. Менавіта ў гэты перыяд Беларусь будзе пагашаць крэдыт МВФ. «Будзе складана, але ёсць інструменты, якімі ўсе карыстаюцца ва ўсіх краінах. Гэта рэфінансаванне такіх абавязкаў. Гэта значыць, мы павінны напярэдадні выходзіць на рынак і, пазычаючы, пагашаць старыя даўгі», — растлумачыў Андрэй Харкавец.

Міністр фінансаў таксама адзначыў дзве ўнутраныя крыніцы фінансавання дэфіцыту бюджэту: пазычанні шляхам выпуску аблігацый ўрада або мясцовых органаў улады і выкарыстанне рэшткаў сродкаў, якія назапасіў ўрад у папярэднія гады.

Как вам новость?