Харкавец: да канца года бюджэт недаатрымае 863 млн. даляраў

04.10.2010 14:40
Архив Редакция

Бюджэт Беларусі да канца 2010 года недаатрымае 2,6 трлн. рублёў (863 млн. даляраў) праз змены ўмоваў гандлю нафтай і нафтапрадуктамі. "Гэта больш даходаў рэспубліканскага бюджэту за адзін месяц", — заявіў 4 кастрычніка міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, выступаючы ў Савеце Рэспублікі.

«Таму на сённяшні дзень мясцовыя бюджэты за дзевяць месяцаў выконваюцца да ўзроўню, запланаваным на канец года, на 70%, а рэспубліканскі — на 59-60%», — цытуе словы міністра БелТА.

«Гэта значыць, на 10 працэнтных пунктаў рэспубліканскі бюджэт адстае ад мясцовых праз тое, што змянілася кан’юнктура знешнеэканамічных плацяжоў па краіне ў цэлым», — адзначыў Андрэй Харкавец.

Как вам новость?
Головоломки