Харватыя можа ўвесці бязвізавы рэжым з Беларуссю

27.10.2010 17:05
Архив Редакция

Міністэрства турызму Харватыі ў найбліжэйшы час плануе звярнуцца да ўрада сваёй краіны з прапановай ўвесці з 1 траўня па 31 кастрычніка 2011 года бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі. Пра гэта паведаміў 27 кастрычніка дзяржсакратар міністэрства турызму Харватыі Бранка Гыргіч. "З вялікай верагоднасцю (90%) прапанова будзе ўхвалена", — заявіў чыноўнік.

На яго думку, перашкодаў для прадстаўлення такой магчымасці беларускім турыстам не існуе, паведамляе БелТА.

Як адзначыў Бранка Гыргіч, увядзенне на паўгады бязвізавага рэжыму для грамадзян Беларусі стане магчымым дзякуючы падпісанаму 27 кастрычніцку пагадненню паміж Беларуссю і Харватыяй аб супрацоўніцтве ў галіне турызму.

Тым не менш, беларусы змогуць наведаць Харватыю без візы толькі ў 2011 годзе, паколькі тая пасля мусіць уступіць у шэнгенскую зону.

Как вам новость?