Хэдлайнерамі "Be2gether-2010" будуць Empire Of The Sun і Skunk Anansie

19.03.2010 14:54
Архив Редакция

Праграму міжнароднага фэсту "Be2gether", які пройдзе 25-27 чэрвеня ля сценаў замка Нарвілішкі, узначаляць гурты Empire Of The Sun (Аўстралія) і Skunk Anansie (Вялікабрытанія). Квіткі на фэст ужо паступілі ў продаж. Іх кошт будзе ўзрастаць ад 250 тыс. рублёў (на гэты момант) да 350 тыс. рублёў у канцы мая. 

Гурт Empire Of The Sun грае стыльны электра-поп, які дапаўняецца яркай візуальнай канцэпцыяй кліпаў і канцэртных шоў. Калектыў уславіўся ў роднай Аўстраліі ў 2008 годзе, а ў 2009 яны зрабілі самы сапраўдны фурор у Еўропе, пацверджаннем чаго сталі дзве намінацыі на прэстыжныя ўзнагароды «Brit Awards». Гледачоў чакаюць касмічныя ўборы, танцы рыбы-меч і выдатнае асвятленне.

Кліп «Walking On A Dream» — http://www.youtube.com/watch?v=PhgRIUPbVj8
Кліп «Standing On The Shore» — http://www.youtube.com/watch?v=_ltRV41TXO4
Канцэртнае відэа — http://www.youtube.com/watch?v=S_ja0-lHgE8

Гурт Skunk Anansie можна назваць адным з галоўных брытанскіх альтэрнатыўных рок-гуртоў 1990-х з запамінальнай цемнаскурай вакалісткай Скін на чале. Пасля трох паспяховых альбомаў яны распаліся ў 2001 годзе, але вярнуліся ў канцы 2009 года са складанкай лепшых песень і адпаведнай канцэртнай праграмай, у якой прагучаць як іх фірмовыя хіты, уключаючы «Weak», «Twisted», «Weep», «Charlie Big Potato», «You’ll Follow Me Down» і іншыя.

Кліп «Charlie Big Potato» — http://www.youtube.com/watch?v=xEp8yJPjedU
Кліп «You’ll Follow Me Down» — http://www.youtube.com/watch?v=5_B9uWjSrzs

Апроч іх пацверджаны ўдзел у «Be2gether» гуртоў «Гайдамакі» (Украіна), «WhoMadeWho» (Данія), «Bauchklang» (Аўстрыя), «Casiokids» (Нарвегія), «Silence Family» (Літва). Таксама на фэсце выступіць некалькі артыстаў з Беларусі — іх імёны будуць абвешчаны ў красавіку.

Візы для грамадзян Беларусі пры наяўнасці беларускага квітка традыцыйна будуць бясплатнымі. Чакаецца, што дакументы ў пасольстве Літвы будуць прымаць з сярэдзіны красавіка да пачатку чэрвеня, пра што будзе абвешчана дадаткова. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.

Как вам новость?