Хлеб і малако ў Беларусі будуць даражэць хутчэй

14.01.2011 16:59
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі дазволіла эканамічна абгрунтавана змяняць адпускныя цэны сацыяльна значных тавараў у памеры не больш за 0,7% у месяц, замест раней прынятага паказчыка 0,5%. У ведамстве нагадалі, што да дадзенай групы тавараў належаць малако, кефір, смятана, тварог, мяса, хлеб і хлебабулачныя вырабы.

Як растлумачылі ў міністэрстве 14 студзеня, дадзенае рашэнне прынятае «ў мэтах выраўноўвання дзейных адпускных коштаў на сацыяльна значныя харчовыя тавары з зацверджанымі лімітавымі коштамі і паэтапнага змянення цэн арганізацыямі-вытворцамі ў рамках усталяваных параметраў інфляцыі».

Адпаведную пастанову № 191 «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 28 траўня 2008 года № 114» мінэканомікі прыняў 29 снежня 2010 года. 14 студзеня 2011 года дакумент быў апублікаваны ў газеце «Рэспубліка» і ўступае ў сілу з 15 студзеня.

«У той жа час дадзенай пастановай спіс малочных вырабаў, на якія не зацвярджаюцца гранічныя адпускныя цэны, дапоўнены новым відам смятаны ў палісціролавых слоіках, вырабленых метадам тэрмафармажу арганізацыямі-вытворцамі малочнай прадукцыі», — паведамілі ў міністэрстве.

Как вам новость?
Головоломки