Хучэн: таваразварот Кітая і Беларусі вырас у 13 разоў

22.03.2010 10:49
Архив Редакция

Намеснік міністра гандлю КНР Гао Хучэн заявіў, што з моманту ўсталявання ў 1992 годзе дыпадносінаў паміж Кітаем і Беларуссю іх двухбаковы таваразварот узрос у 13 разоў, дасягнуўшы па выніках мінулага года адзнакі ў 810 млн. даляраў.

«У наш час Кітай з’яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Беларусі, які, у сваю чаргу, займае восьмае месца сярод краін СНД па аб’ёме таваразвароту з КНР», — падкрэсліў Гао Хучэн на кануне паездкі намесніка старшыні КНР Сі Цзыньпіна ў Мінск.

«На фоне дынамічнага росту аб’ёму двухбаковага гандлю назіраецца сталае паляпшэнне таварнай наменклатуры, што выяўляецца ў павелічэнні ў ёй долі лекаў, аўтамабільных запчастак і камплектуючых, а таксама прыкметным росце ўдзельнай вагі электронікі, машынабудаўнічай і высокатэхналагічнай прадукцыі», — заявіў намеснік міністра гандлю, паведамляе беларускае бюро ПРАЙМ-ТАСС.

Па словах прадстаўніка мінгандлю Кітая, магчымасці для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі абумоўлены ў тым ліку фактарам узаемадапаўняльнасці іх эканомік.» Беларусь валодае сур’ёзным навукова- тэхнічным патэнцыялам, перадавым машынабудаваннем і высокакваліфікаванымі працоўнымі рэсурсамі, а Кітай — развітым рынкам, магчымасцю вырабляць розныя віды прадукцыі і фінансавым патэнцыялам, які расце», — растлумачыў намміністра.

Гао Хучэн падкрэсліў, што агульнай задачай абедзвюх дзяржаў цяпер з’яўляецца пераадоленне наступстваў глабальнага фінансавага крызісу і захаванне тэндэнцыі да аднаўлення нацыянальнай эканомікі.

«Меры па эканамічным стымуляванні, якія прымаюцца Пекінам і Мінскам, адкрыюць беспрэцэндэнтна шырокія магчымасці для ўдзелу прадпрыемстваў дзвюх краін у сумесных эканамічных праектах», — падкрэсліў намеснік міністра гандлю КНР.

Как вам новость?
Головоломки