Хулігана, які ўчыніў пагром у касцёле, знайшлі праз чатыры гады

27.07.2010 11:57
Архив Редакция

Міліцыя знайшла маладога чалавека, які ў кастрычніку 2006 года ўчыніў пагром у заслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Хулігану пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, расказала прэс-афіцэр Мінскага РУУС Наталля Свідуновіч.

Пры здзяйсненні злачынства хуліган акрамя ўсяго іншага скраў з храма масіўны свечнік са свечкай вышынёй у паўтара метры, коштам больш за 300 тыс. рублёў. Тады па факце хуліганства і крадзяжы распачалі крымінальную справу. На месцы злачынства зламыснік пакінуў адбіткі пальцаў і сляды крыві. Дзякуючы гэтаму ўсталявалі генатып злачынцы, але тады знайсці яго не ўдалося, паведамляе БелТА.

Аднак цяпер, амаль праз чатыры гады, супрацоўнікам міліцыі ўдалося ўстанавіць асобу зламысніка. Ім аказаўся 28-гадовы беспрацоўны жыхар Заслаўя. Прычыну правапарушэння чатырохгадовай даўніны мужчына растлумачыць не змог.

Па словах Наталлі Свідуновіч, летась гэтага маладога чалавека ўжо прыцягвалі да адказнасці за хуліганства: у цэнтры горада ён разбіў вітрыну паштовага аддзялення піўной бутэлькай.

Как вам новость?
Головоломки