Хурскайнэн: акрамя адмены смяротнага пакарання трэба забяспечыць і свабоду СМІ

24.08.2010 15:03
Архив Редакция

Адмена смяротнага пакарання з'яўляецца галоўнай, але не адзінай умовай аднаўлення для Беларусі статусу спецзапрошанай ў ПАРЕ. Будуць таксама ўлічвацца пытанні, звязаныя са свабодай СМІ, правамі чалавека і дэмакратыяй. Пра гэта заявіла сёння, 24 жніўня, дакладчык па Беларусі ў ПАРЕ Сініка Хурскайнэн.

Еўрапейскі палітык падкрэсліла, што пры прыняцці рашэння аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі яна лічыць абавязковым і натуральным ўлічваць грамадскае меркаванне. Як вядома, пакуль большасць (каля 80%) беларусаў выступаюць за захаванне смяротнага пакарання, перадае БелТА.

Сініка Хурскайнэн падкрэсліла, што мэтай яе візіту ў Беларусь з’яўляецца збор інфармацыі для падрыхтоўкі новай справаздачы аб сітуацыі ў краіне. Еўрапейскі палітык нагадала, што папярэдняя справаздача была зроблена Андрэа Рыгоні, і ў ёй утрымліваліся канкрэтныя рэкамендацыі. Новы дакладчык па Беларусі ў ПАРЕ мае намер даведацца, як ідзе выкананне гэтых рэкамендацыяў.

У якасці пазітыўных зменаў Сініка Хурскайнэн адзначыла паляпшэння ў працы мас-медыя, у прыватнасці, згадала пра тое, што ў грамадстве і парламенце разгорнута шырокая дыскусія наконт смяротнага пакарання.

Падчас знаходжання ў Беларусі Сініка Хурскайнэн будзе звяртаць асаблівую ўвагу на наступныя тры пазіцыі: правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона — ключавыя пазіцыі для ПАРЕ.

Пасля сустрэчы з журналістамі Сініка Хурскайнэн прадоўжыла зносіны з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў. Яе візіт у Беларусь завершыцца 25 жніўня.

Как вам новость?