З 15 чэрвеня ездзіць з Беларусі ў Расію на цягніках стане танней

10.06.2011 11:46
Архив Редакция

З 15 чэрвеня 2011 года зніжаецца кошт праезду ў міжнародных фірмовых цягніках беларускай чыгункі (БЧ) у зносінах з Расіяй. Як растлумачылі ў БЧ, для гэтага будзе паніжаны каэфіцыент індэксацыі на плацкарт у міжнародных фірменных цягніках. Гэта дазволіць знізіць цэны на праезд на 9-22% у залежнасці ад маршрутаў, адлегласці паездкі і тыпаў вагонаў.

Знізіцца кошт праезду ў цягніках № 2/1 Мінск-Масква, № 4/3 Мінск-Масква, № 52/51 Мінск-Санкт-Пецярбург, № 40/39 Полацк-Масква, № 56/55 Гомель-Магілёў-Масква, № 78/77 Гродна-Масква.

Калі 1 чэрвеня квіток у купэйны вагон цягніка № 2/1 Мінск-Масква, з Мінску да Масквы каштаваў 635,68 тыс. рублёў, то з 15 чэрвеня яго цана паменшыцца на 20% да 513,01 тыс. рублёў.

Кошт праезду ў цягніку № 52/51 Мінск-Санкт-Пецярбург з Мінску да Санкт-Пецярбурга з 15 чэрвеня ў купэйным вагоне знізіцца на 20% да 557,88 тыс. рублёў, у плацкартным вагоне — на 9% да 274 тыс. рублёў.

Пры гэтым у БЧ адзначылі, што пры перавозках пасажыраў у напрамку Расіі і Украіны па-ранейшаму дзейнічаюць гнуткія графікі рэгулявання тарыфаў па каляндарных перыядах. Адпаведна будзе змяняцца і кошт праезду.

Как вам новость?
Головоломки