З 1 красавіка Беларусь падвышае экспартныя пошліны на нафту

30.03.2011 09:32
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі 28 Сакавіка 2011 года прыняў рашэнне павысіць стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з Беларусі за межы Мытнага саюза. Пастанова № 392 аб устанаўленні новых ставак уступае ў моц з 1 красавіка, паведамілі ў Саўміне.

Згодна з рашэннем урада, стаўка вывазной мытнай пошліны на тону сырой нафты павялічваецца з 365 даляраў да 423,7 даляра, на тону нафты з утрыманнем серы — з 150,4 даляра да 191 даляра.
На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) пошліна будзе ўсталяваная ў памеры 283,9 даляра за тону (цяпер — 244,6 даляра).
 
Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкія палівы, маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты) з 1 красавіка ўстаноўлена ў памеры 197,9 даляра (цяпер 170,4 даляра), на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен і іншыя звадкаваныя газы — 91 даляр (цяпер 150,2 даляра), на нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — 197,9 даляра (цяпер 170,4 даляра).
Акрамя таго, павышаецца стаўка вывазной мытнай пошліны на нафтавы кокс, бітум і іншыя рэшткі ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод — з 170,4 даляра да 197,9 даляра за тону. Стаўка вывазной пошліны на тону бензолу, талуол, ксілолы павялічваецца з 244,6 даляра да 283,9 даляра.
Як ужо перадаваў Тэлеграф, апошні раз стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты Беларусь падымала ўсяго месяц таму — 1 сакавіка.

Как вам новость?
Головоломки