З 1 верасня ў беларускіх школах уводзіцца курс праваслаўнай культуры

26.07.2010 11:41
Архив Редакция

У новым навучальным годзе ў беларускіх школах з 1 па 11 класы ўводзяць навучальную праграму факультатыўных заняткаў "Асновы праваслаўнай культуры. Праваслаўныя святыні ўсходніх славян". Пра гэта паведаміў сябра Каардынацыйнага савета Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускай праваслаўнай царквы па пытаннях супрацоўніцтва Уладзімір Грозаў.

Праграма курса прайшла ўсе неабходныя ўзгадненні, у тым ліку ў Нацыянальным інстытуце адукацыі і ў міністэрстве адукацыі, паведамляе сайт sobor.by. «Цяпер Беларуская праваслаўная царква і міністэрства адукацыі краіны прыкладаюць намаганні да распрацоўкі вучэбна-метадычнага комплексу да навучальнай праграмы новага школьнага факультатыва», — расказаў Уладзімір Грозаў, які таксама з’яўляецца старшынём Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Бацькі і настаўнікі за адраджэнне праваслаўнай адукацыі».

Па словах старшыні грамадскага аб’яднання, новы курс дазволіць ахвочым далучыцца да асноў духоўнай культуры Праваслаўя. Такая праграма рэлігійнай адукацыі, ахоплівае ўвесь перыяд навучання ў школе, уводзіцца ў Беларусі ўпершыню. Заняткі па ёй з’яўляюцца факультатыўнымі, гэта значыць па жаданні навучэнцаў.

Как вам новость?
Головоломки