З 24 траўня "Белнафтахім" павышае кошты на бензін

24.05.2011 08:54
Архив Редакция

З 24 траўня дзяржканцэрн "Белнафтахім" павышае раздробныя цэны на аўтамабільнае паліва. У адпаведнасці з загадам № 191, падпісаным 23 траўня старшынём канцэрна, кошт літра бензіну маркі "Нармаль-80" падвышаецца да 3 850 рублёў, Аі-92 — да 3 950 рублёў, Аі-95 і Аі-95-Еўра — да 4350 рублёў, дызельнага паліва — да 3 900 рублёў. У сярэднім паліва падаражэе на 20%.

У канцэрне падвышэнне коштаў на паліва аргументавалі неабходнасцю абароны ўнутранага рынку.

«Паводле маніторынгу рэалізацыі нафтапрадуктаў на аўтазаправачных станцыях сістэмы канцэрна, на працягу траўня 2011 года значна ўзраслі продажы бензіну і дызельнага паліва на АЗС, размешчаных у прыгранічных раёнах. Асабліва ярка тэндэнцыя да росту выявілася пры рэалізацыі дызельнага паліва», — растлумачылі ў канцэрне «Белнафтахім».

Так, з 1 па 18 траўня 2011 года на памежных АЗС у Берасцейскай вобласці было прададзена ў 2 разы больш дызельнага паліва, чым за аналагічны перыяд 2010 года. У памежных раёнах з Украінай, па дадзеных канцэрна, рэалізацыя дызпаліва павялічылася ў дзясяткі разоў, у Віцебскай вобласці — у тры разы, на мяжы з Расіяй — больш чым у пяць разоў.

«Прычынай сітуацыі з’явілася значная розніца ў цэнах на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь і ў суседніх дзяржавах, а таксама дэфіцыт нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку Расіі, які ўтварыўся ў апошні час», — растлумачылі ў канцэрне.

Павышэнне раздробных коштаў на аўтамабільнае паліва, на думку кіраўніцтва «Белнафтахіма», дасць магчымасць абараніць беларускі рынак нафтапрадуктаў і паменшыць дыспарытэт цэн з краінамі-суседзямі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, толькі за красавік бензін у Беларусі падаражэў на 23,2%. Аўтамабілісты ўжо не раз праводзілі акцыі супраць падаражэння паліва.

Как вам новость?
Головоломки