З 27 сакавіка Беларусь пераходзіць на летні час

10.03.2011 15:53
Архив Редакция

На тэрыторыі Беларусі 27 сакавіка ў 02:00 стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на адну гадзіну наперад. Пра гэта паведамілі ў Дзяржстандарце Беларусі. Такім чынам, у Беларусі будзе ажыццёўлены пераход на летні час. У Дзяржстандарце адзначылі, што ў рэспубліцы парадак вылічэння часу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастановай урада ад 13 траўня 1996 года № 317.

Рашэнне аб пераводзе стрэлак прымае міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэння параметраў кручэння Зямлі. Камісію ўзначальвае старшыня Дзяржстандарту Валеры Карашкоў, перадае БелТА.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, Летні час уводзіцца ў шматлікіх краінах у летні перыяд з мэтай эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Упершыню летні час быў ўведзена ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.

У цяперашні час у паўночным паўшар’і летні час выкарыстоўваецца ў ЗША, Канадзе, краінах Еўропы і на ўсёй тэрыторыі Расіі. У паўднёвым паўшар’і летні час выкарыстоўваецца ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Парагваі, Бразіліі і Чылі.

Прыэкватарыяльныя краіны не карыстаюцца летнім часам.

Как вам новость?