З 28 траўня гарэлка ў Беларусі даражэе на 10%

26.05.2011 16:16
Архив Редакция

Вытворцы і імпарцёры тытунёвых і алкагольных вырабаў чакаюць павышэння коштаў. Згодна з пастановай міністэрства эканомікі Беларусі № 74 ад 25 траўня, з 28 траўня на 10% павышаюцца раздробныя кошты на гарэлку — кошт 0,5 літра гарэлкі крэпкасцю 40% (без уліку кошту тары) складзе 9520 рублёў. Акрамя таго, з'явілася інфармацыя аб тым, што з 1 чэрвеня на 30% вырастуць цэны на тытунёвыя вырабы.

Ужо сёння ў некаторых крамах Мінску ўводзіцца абмежаванне на продаж цыгарэт. Так, у супермаркеце «Карона» за раз можна купіць не больш за пяць пачкаў цыгарэт, перадае АФН.

Па словах прадаўцоў, такім чынам крамы спрабуюць захаваць асартымент тытунёвых вырабаў на фоне спынення паставак імпарцёраў і вытворцаў. Пры гэтым часовы дэфіцыт тытунёвых вырабаў абяцаюць ліквідаваць непасрэдна пасля падвышэння коштаў.

Как вам новость?