З цягніка Віцебск-Смаленск эвакуявалі больш за 100 чалавек

04.04.2011 12:11
Архив Редакция

У Віцебскай вобласці 2 красавіка "замініравалі" цягнік Віцебск-Смаленск. Званок пра тое, што ў цягніку знаходзяцца дзве бомбы, паступіў на дзяжурную лінію "102", калі састаў адправіўся са станцыі Лёзна. Пра гэта паведаміў начальнік Віцебскага аддзелу ўнутраных спраў на транспарце Сяргей Стэльмах. У выніку супрацоўнікі МНС вымушаны былі эвакуяваць больш за 110 пасажыраў, якія знаходзіліся ў чатырох вагонах.

Эвакуацыя праходзіла на запасным шляху прыпыначнага пункта Чарніцы. У цягніку супрацоўнікі МНС і сапёрнай групы выбуховых рэчываў не выявілі. Затрымка ў руху дызель-цягніка склала амаль 1,5 гадзіны, перадае БелТА.

Як выявілі ў міліцыі, цягнік «замініраваў» 44-гадовы жыхар Віцебску. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 340 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы»), якое прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?