З лякарні выпісалі яшчэ шэсць ахвяр тэракту ў Мінску

11.05.2011 15:38
Архив Редакция

У аўторак, 10 траўня, з лякарні выпісалі яшчэ шасцярых пацярпелых у выніку тэракту ў мінскім метро. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя. Цяпер на стацыянарным лячэнні ў больніцах застаецца 41 ахвяра выбуху, стан 14 з іх ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, 27 — лёгкай ступені цяжкасці.

Па сцвярджэннях медыкаў, пацыентам аказваюць неабходнае лячэнне і дапамогу, за пацярпелымі ў начны час узмоцнена назіраюць дзяжурныя лекары. Акрамя таго, усе лячэбныя ўстановы забяспечаны неабходным запасам перавязачнага матэрыялу, медыкаментаў і донарскай крыві. Пацярпелых і іх блізкіх таксама падтрымліваюць псіхалагічна, перадае БелТА.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, роўна месяц таму, 11 красавіка, на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску адбыўся выбух, у выніку якога загінулі 14 чалавек, яшчэ 204 атрымалі раненні.

Как вам новость?