З лякарняў выпісалі яшчэ 12 пацярпелых у выніку выбуху ў мінскім метро

19.04.2011 09:34
Архив Редакция

У панядзелак, 18 красавіка, са шпіталяў Мінску выпісалі яшчэ 12 пацярпелі ў выніку тэракту на станцыі метро "Кастрычніцкая". Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя Беларусі, на стацыянарным лячэнні ў лякарнях застаюцца 133 чалавекі. З іх 18 пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім стане, 18 — сярэдняй ступені цяжкасці, 97 — лёгкай ступені цяжкасці.

Між тым працягваецца збор сродкаў для пацярпелых пры выбуху ў мінскім метро, а таксама для сем’яў загінулых. Па дадзеных на 17:00 18 красавіка на дабрачынныя рахункі Мінгарвыканкама паступіла больш за 2,4 млрд. рублёў. Таксама на рахункі пералічылі 211,5 тыс. расійскіх рублёў і 200 даляраў.

Ахвяраванні на адрас пацярпелых у мінскім метро можна пералічваць у чатырох валютах на дабрачынныя рахункі ў аддзяленні № 539 ААТ «Белінвестбанк», код 739. Ахвяраванні ў беларускіх рублях варта пералічваць на нумар рахунку 3642740104035 (код валюты 974), у расійскіх рублях на нумар рахунку 3642740104064 (код валюты 643), у доларах ЗША на нумар рахунку 3642740104048 (код валюты 840), у еўра 3642740104051 (код валюты 978).

Бенефіцыяру Мінгарвыканкам, УНП 100621571.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?
Головоломки