З лістапада мінімальны заробак у РБ вырасце да 130 даляраў

28.09.2010 08:47
Архив Редакция

27 верасня прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павелічэнні мінімальнай заработнай платы з лістапада на 54,7%. Гадзінная мінімальная зарплата вырасце на 54,2%. Такім чынам, самыя нізкааплатныя працаўнікі з лістапада 2010 года будуць атрымліваць не менш за 400 тысяч рублёў, што па сённяшнім курсе складае крыху больш за 130 даляраў. Мінімальная аплата за гадзіну складзе 2360 рублёў (каля 80 цэнтаў).

Па паведамленні прэс-службы прэзідэнта, гэты ўказ дасць магчымасць узмацніць сацыяльную абароненасць нізкааплатных катэгорый насельніцтва, занятых як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары.

Акрамя таго, узровень мінімальнага заробку наблізіцца да ўзроўню мінімальнага спажывецкага бюджэту.

Как вам новость?