З машыны актывіста "Гавары праўду!" канфіскавалі 20 тыс. подпісаў за вуліцу Быкава

12.07.2010 09:03
Архив Редакция

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў дзвятага ліпеня канфіскавалі з аўтамабіля актывіста грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Міхася Башуры лісты з подпісамі каля 20 тыс. грамадзянаў за прысваенне вуліцы Мінску і адной са станцыяў метро імя Васіля Быкава. Супрацоўнікі міліцыі правялі канфіскацыю подпісаў ў двары Савецкага РУУС Мінску ў прысутнасці панятых.

Аўтамабіль Міхася Башуры быў апячатаны трэцяга ліпеня і дастаўлены на стаянку Савецкага РУУС сталіцы. Пасля правядзення вобшуку аўтамабіль вярнулі ўладальніку.

Падчас ператрусу, які праводзіў старшы следчы ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Дышчанка, былі канфіскаваныя таксама асабістыя рэчы актывіста — сумка з ноўтбукам, дакументы і нататнікі, а таксама мастацкая літаратура. Як высветлілася падчас ператрусу, з машыны знік мабільны тэлефон Міхася Башуры. У сувязі з гэтым, актывіст напісаў у міліцыю адпаведную заяву, паведамляе БелаПАН.

У гутарцы са следчым актывіст грамадзянскай кампаніі падкрэсліў, што дадзеныя подпісы з’яўляюцца не ягонай ўласнасцю, а «сведчаннем волевыяўлення тысячаў грамадзян Рэспублікі Беларусь».

Как вам новость?
Головоломки