З мінскіх крамаў знікае рыба

19.05.2011 12:46
Архив Редакция

У фірмовых крамах "Віталюр" пакупнікі не могуць купіць марожаную рыбу. Напрыклад, у гандлёвай кропцы кампаніі, што знаходзіцца за мінскай кальцавой дарогай па маскоўскай шашы, у халадзільніках замест рыбы ляжыць масла. "Быў у шоку: прадавачка сказала, што ўжо некалькі дзён у краму не пастаўляецца марожаная рыба", — паведаміў пакупнік Алег.

Паводле яго слоў, раней крама прапаноўвала шырокі асартымент рыбы, а цяпер можна купіць толькі вэнджаную рыбу і селядзец. Выбар морапрадуктаў таксама даволі сціплы — крэветкі, звычайныя і тыгровыя. Алег распавёў, што многія пакупнікі выходзілі з крамы «расчараванымі, з паўпустымі кошыкамі», піша «Народная воля».

Па інфармацыі «Беларускага партызана», у апошні час падобная сітуацыя назіраецца і ў іншых мінскіх крамах «Віталюра».

Тым часам, з 1995 года «Віталюр» з’яўляецца адным з імпарцёраў, якія забяспечваюць выключнае права дзяржавы на імпарт рыбы і морапрадуктаў. У крамах кампаніі рыба каштавала танней, чым у іншых гандлёвых кропках, аднак у канцы красавіка яна падаражэла ў два разы пасля таго, як была ўключаная ў спіс прадуктаў, кошты на якія больш не кантралююцца дзяржавай.

Как вам новость?
Головоломки