З мінскіх лякарняў выпісалі 13 пацярпелых пры выбуху ў метро

14.04.2011 11:09
Архив Редакция

З лякарняў Мінску выпісалі 13 пацярпелых пры выбуху 11 красавіка на станцыі метро "Кастрычніцкая". Пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі. На дадзены момант у клініках знаходзяцца 160 чалавек. З іх у цяжкім стане — 27, сярэдняй ступені цяжкасці — 34, лёгкай ступені цяжкасці — 99.

Для поўнага дынамічнага назірання за пацярпелымі ў начны час у больніцах ўзмацнілі брыгады дзяжурных урачоў, арганізавалі кругласуткавае дзяжурства на аптэчных складах для аператыўнага папаўнення клінік неабходнымі лекамі. Пацярпелыя і іх блізкія таксама могуць звярнуцца па псіхалагічную падтрымку, перадае БелТА.

Для атрымання інфармацыі аб стане пацыентаў у лякарнях працуюць тэлефоны гарачай лініі.

Как вам новость?
Головоломки