З новага года ў Беларусь не пастаўляюць ўкраінскае піва

13.01.2011 09:47
Архив Редакция

Беларускім імпарцёрам украінскага піва не выдалі ліцэнзіі на 2011 год. У сувязі з гэтым яго пастаўкі ў Беларусь не ажыццяўляюцца. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ўкраінскіх піваварных кампаній "Абалонь" і "Славуціч". Дадзеныя дзеянні беларускіх уладаў грунтуюцца на пастанове Савета міністраў № 1860 ад 21 снежня 2010 года.

Згодна з пастановай, украінскае соладавае піва да 31 снежня 2012 года будзе ўвозіцца ў Беларусь па разавых ліцэнзіях, якія павінны выдаваць міністэрства гандлю па ўзгадненні з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам». Для гэтага ўкраінскія вытворцы піва павінны ўзгадніць з Беларуссю мінімальныя цэны на імпартаванае піва і яго продаж не ніжэйшы за гэтыя кошты, перадае tttt_tel.

«Белдзяржхарчпрам» прапануе ўкраінскаму боку падняць мінімальную цану на прадукцыю на 50-60%, тыя ж настойваюць, што цэны нельга павышаць больш, чым на 9%. «Мы сваю лічбу абгрунтавалі эканамічнымі паказчыкамі. У прыватнасці, прагнозам ўрада на 2011 год па росце спажывецкіх цэнаў на 8,5%. Нам жа прапануюць павысіць кошты на 50-60%, але ў гэтым выпадку наша прадукцыя будзе неканкурэнтаздольнай на беларускім рынку», — паведаміў дырэктар па знешнеэканамічных пытаннях ЗАТ «Оболонь» Сяргей Кравец.

Зараз украінскія півавары і «Белдзяржхарчпрам» вядуць перамовы. Калі яны зацягнуцца, то на прылаўках беларускіх крамаў не застанецца ўкраінскага піва, бо ў імпарцёраў засталіся мінімальныя запасы прадукцыі.

Падставай для змены правілаў ліцэнзавання паставак у Беларусь украінскага піва, сталі абвінавачванні ў дэмпінгу, прад’яўленыя беларускімі піваварамі украінскім піваварам вясной 2010 года. Усяго за студзень-лістапад 2010 года ў Беларусь з Украіны завезлі 4,3 млн. дал піва, што на 6,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2009 года. За гэты ж час з Расіі, якая лідзіруе па экспарту піва ў Беларусь, паставілі 8,6 млн. дал (рост на 1,9%), з Германіі, якая знаходзіцца на трэцім месцы, — 17,9 тыс. дал (рост на 37,7% ).

Как вам новость?
Головоломки