З пачатку 2010 года золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 1,5%

08.09.2010 11:07
Архив Редакция

У студзені — жніўні 2010 года золатавалютныя рэзервы Беларусі, разлічаныя па стандартах Міжнароднага валютнага фонду, скараціліся на 1,5% (на 83,1 млн. даляраў) і склалі на 1 верасня 5,5 млрд. даляраў. Пры гэтым за дадзены перыяд у кошт золатавалютных рэзерваў краіны было залічана каля 1,3 млрд. даляраў.

Так, у лютым гэтага года Беларусь атрымала 625 млн. даляраў ад продажу пакету акцыяў ААТ «Белтрансгаз», а ў сакавіку краіна атрымала крэдыт МВФ на 670 млн. даляраў, перадае БелаПАН.

Па словах старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пятра Пракаповіча, адным з найбольш праблемных пытанняў для банкаўскай сістэмы і эканомікі краіны з’яўляецца дэфіцыт на ўнутраным валютным рынку, дысбаланс попыту і прапановы замежнай валюты. Валютны дэфіцыт Беларусі давялося папаўняць за кошт золатавалютных рэзерваў, а скуплялі валюту ў асноўным прадпрыемствы, растлумачыў Пётр Пракаповіч.

Разам з тым, асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі прадугледжваюць павелічэнне золатавалютных рэзерваў краіны ў 2010 годзе на 0,5-1,83 млрд. даляраў. У 2009 годзе Беларусі ўдалося нарасціць золатавалютныя рэзервы больш чым на 2,5 млрд. даляраў (да 5 млрд. 652,5 млн. даляраў) дзякуючы знешнім пазыкам і крэдытам.

Как вам новость?