З пачатку года курс рубля да кошыка валют знізіўся на 10,5%

19.05.2011 15:52
Архив Редакция

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўпаў на 10,51%. Пры гэтым да даляра курс знізіўся на 4,83%, да расійскага рубля — на 14,26%, да еўра — на 12,68%. Па выніках праведзеных 19 траўня біржавых таргоў курс даляра вырас на 15 рублёў і склаў 3145 рублёў.

Па дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам ўдзельнічалі 28 банкаў. Аб’ём таргоў склала 16,3 млн даляраў (попыт — 16,39 млн рублёў, прапанова — 3,39 млн рублёў).

У таргах расійскім рублём ўдзельнічалі 28 банкаў. Курс вырас на 0,88 рубля і склаў 112,48 рубля. Аб’ём таргоў склаў 292,24 млн расійскіх рублёў (попыт — 295,28 млн, прапанова — 282,24 млн расійскіх рублёў), перадае БелаПАН.

У таргах еўра ўдзельнічалі 24 банкі. Аб’ём таргоў склаў 4,11 млн еўра (попыт — 4,85 млн, прапанова — 4.110.000), а курс вырас на 10 рублёў і склаў 4476 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,49% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.165,57 рубля.

Как вам новость?
Головоломки